Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб студатрадах

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛукашэнка падпісаў новы ўказ аб студатрадах
Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб студатрадах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер студатрады могуць фармавацца з маладых людзей ва ўзросце да 31 года - раней верхняя ўзроставая планка адсутнічала.

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў подпіс пад указам, якім рэгламентавана дзейнасць студэнцкіх атрадаў у рэспубліцы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дадзены дакумент уводзіць некаторыя новыя нормы для сістэматызацыі фарміравання студатрадаў, павышэння эфектыўнасці іх працы, а таксама для падтрымкі гэтага руху з боку мясцовых уладаў і дзяржорганаў.

Указам прадугледжана новая фармулёўка паняцця "студэнцкі атрад". Акрамя таго, цяпер у іх могуць уваходзіць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года (раней верхняя ўзроставая планка адсутнічала). Студатрадаўцы змогуць праходзіць падчас "працоўных семестраў" навучальную і вытворчую практыку - калі профіль дзейнасці атрада супадае са спецыяльнасцю "байцоў".

З уступленнем указа ў сілу студэнцкія атрады змогуць працаваць не толькі ў перыяд з 1 мая па 30 верасня (як было раней), а цэлы год, але пры ўмове, што гэта не перашкаджае атрымліваць адукацыю.

Дакументам цэнтральным камітэту БРСМ прадастаўлена права размяркоўваць паміж арганізацыямі, якія накіроўваюць студатрады, сродкі, атрыманыя ад вызвалення арганізацый, якія прымаюць атрады, ад выплаты абавязковых страхавых узносаў.

Стужка навiн
0