Міністэрства аховы здароўя сочыць за тымі, хто прыязджае з Італіі

© REUTERS / MANUEL SILVESTRIТурысты на вакзале ў Венецыі
Турысты на вакзале ў Венецыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе па магчымасці ўстрымацца ад наведвання тых рэгіёнаў паўночнай часткі Італіі, дзе аб'яўлены каранцін.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. З 25 лютага ўводзіцца ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за тымі, хто прыязджае з Італіі, і медыцынскае назіранне за імі ў сувязі з успышкай каронавіруса ў гэтай краіне, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Праца аптэкі - Sputnik Беларусь
Каронавірус можа прывесці да дэфіцыту лекаў?

У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўзмацненне мер бяспекі, арганізацыі ў нацаэрапорце дадатковага пункта санітарна-каранціннага кантролю і забору матэрыялу для лабараторных даследаванняў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі звяртаецца да грамадзян: па магчымасці ўстрымайцеся ад наведвання тых рэгіёнаў паўночнай часткі Італіі, дзе дзейнічае каранцін.

У ведамстве таксама распавялі, што падчас нарады з удзелам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, а таксама намеснікаў міністра спорту і турызму быў удакладнены графік знаходжання на тэрыторыі нашай краіны спартсменаў з іншых дзяржаў. Акрамя таго, было закранута пытанне перамяшчэння дэлегацый, якія прыбываюць у Беларусь для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ў дадзены момант выпадкаў COVID-19 у краіне не зарэгістравана, сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя.

Успышка эпідэміі новага каронавіруса была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім Ухані. Узбуджальнік быў усталяваны і атрымаў імя COVID-19. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала сітуацыю надзвычайнай. За межамі КНР выпадкі заражэння былі выяўлены ў 27 краінах, у тым ліку і ў Расіі.

Стужка навiн
0