01:27 30 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Апошні маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў памёр у аўторак 25 лютага ў Маскве на 96-м годзе жыцця.

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім апошняга маршала Савецкага Саюза Дзмітрыя Язава, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што Дзмітрый Язаў быў сапраўды гераічнай і легендарнай асобай, а яго баявы, прафесійны і жыццёвы шлях з'яўляецца яркім прыкладам чалавечай годнасці, цвёрдасці волі і стойкасці характару.

"Самаахвярна адданы абавязку і Радзіме, Дзмітрый Цімафеевіч з гонарам вытрымаў суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Як праўдзівы прадстаўнік пакалення пераможцаў усе свае сілы ён аддаваў выхаванню маладых патрыётаў, з хваляваннем ставіўся да вялікага подзвігу савецкага народа", - падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускі лідар выказаў перакананасць у тым, што светлая памяць пра Дзмітрыя Язава назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў.

Апошні маршал СССР

Маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў памёр 25 лютага ў Маскве. Ён пайшоў з жыцця ў 95 гадоў, а да гэтага доўга і сур'ёзна хварэў.

Ваенная кар'ера Дзмітрыя Язава пачалася ў 1941-м, калі ён, не скончыўшы школу, пайшоў добраахвотнікам у войска, прыпісаўшы сабе адзін год. Службе ў войску ён аддаў 53 гады і стаў апошнім, каму было прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза. Язаў таксама стаў апошнім міністрам абароны СССР.

Апошнія ўзнагароды Язаў атрымаў зусім нядаўна. Так, 4 лютага бягучага года кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу ўручыў маршалу ордэн "За заслугі перад Айчынай" III ступені і юбілейны медаль, прысвечаны 75-годдзю Перамогі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, спачуванні, Смерць публічных людзей, Расія

Галоўныя тэмы