07:08 24 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Закон дазваляе спрасціць працэдуру атрымання грамадзянства Расіі і пазбаўляе заяўнікаў ад лішніх бюракратычных працэдур.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Савет Федэрацыі адобрыў закон аб адмене моўнага экзамену для беларусаў і ўкраінцаў, якія хочуць атрымаць расійскае грамадзянства.

Носьбітамі рускай мовы, паводле ч.1 арт. 331 федэральнага закона "Аб грамадзянстве РФ", могуць быць прызнаныя замежнікі або асобы без грамадзянства, калі іх сваякі па прамой узыходнай лініі жывуць у Расіі або раней жылі на тэрыторыі, якая адносілася да Расійскай імперыі ці CCCР ў межах расійскай мяжы.

Закон, які адобрылі сёння ў Савеце Федэрацыі, дае права грамадзянам Беларусі і Украіны, якія свабодна валодаюць беларускай мовай, пры асабістай падачы заявы аб прызнанні іх носьбітамі мовы, лічыцца такімі.

Паўнамоцтвы вызначаць крытэрыі прызнання замежніка носьбітам рускай мовы, атрымала МУС РФ, узгадняць іх трэба з Мінасветы.

Ухвалены закон дасць магчымасць спрасціць працэдуру расійскага грамадзянства і пазбавіць ад бюракратычных працэдур рускамоўных суайчыннікаў, якія звязваюць сябе з Расіяй альбо ўжо пражываюць у краіне.

Тэги:
Украіна, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы