00:08 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (936)
9210

У Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадпрымаюцца меры, якіх не было ў Італіі - "на самым блізкім контуры".

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму ў Італіі склалася цяжкая сітуацыя з каронавірусам, адпаведныя заявы ён зрабіў у пятніцу падчас размовы з кіраўніком МУС Юрыем Караевым.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі разоў выказваўся пра сітуацыю з каронавірусам. Так, у пятніцу на сустрэчы з кіраўніком МУС ён распавёў пра схему, па якой змагаюцца з вірусам.

"Тое што ў нас гэта зло менш зараз, таму што мы працуем на самым блізкім контуры. Нават не пры праяве нейкіх вірусаў, не толькі каронавіруса, мы працуем пры найменшым падазрэнні. Калі кранула, калі недзе там чалавек быў, мы сочым! Нават без падазрэння на каронавірус, толькі таму што быў за мяжой. І ўсё наваколле таксама правяраем. Гэта тое, што не рабілася ў Італіі. Гэта дадзеныя СААЗ. Італія не працавала на першым-другім узроўні. І толькі калі захварэў - пачыналі лячыць", - заявіў Лукашэнка, яго словы прывёў Telegram-канал "Пул Першага".

Па словах прэзідэнта, улады нічога не хаваюць, каб не было панікі. "Але людзей папярэджваем: будзьце асцярожнымі. Пры першай жа насцярожанасці ў адносінах да сябе застанься дома, не хадзі па вуліцы і не рызыкуй не толькі сабой, але і астатнімі. Вось галоўны метад барацьбы з гэтай заразай", - сказаў Лукашэнка.

Без міліцыі нікуды

Прэзідэнт растлумачыў: ён хацеў прыняць Караева з дакладам раней, "раздаваліся воклічы, што міністр унутраных спраў западозраны ў каронавірусе".

"Аказваецца, жывы і здаровы. Гэта не да таго, што тут некаторыя ўжо папісваюць: "Прэзідэнт заявіў, што мы перамаглі каронавірус". Ні ў якім разе. Я проста не прыхільнік паддавацца паніцы. І самае галоўнае, каб мы вельмі адказна ставіліся да гэтых рэчаў", - адзначыў Лукашэнка.

Як патлумачыў сам Караеў, яго сын вярнуўся з Кітая як раз у той дзень, калі было абвешчана аб эпідэміі. "Ён вучыцца ў ваенным універсітэце, вывучае кітайскую мову па міжнароднай праграме. І, натуральна, я таксама насцярожыўся. Але нічога, ужо больш за месяц тут. Вярнуцца назад пакуль не можа", - дадаў міністр.

"Кітайцы малайцы, яны самыя эфектыўныя. Зыходзячы з іх вопыту, мы заўважылі, што сцерагчыся трэба людзям са слабым імунітэтам і старым. Вось старым я б параіў паменш перасоўвацца, таму што любы вірус для чалавека з аслабленым імунітэтам небяспечны, тым больш незнаёмы", - выказаўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што не проста закрануў тэму каронавіруса: змагацца з ім дапаможа і міліцыя.

"Без міліцыі мы ніяк. Але не трэба нікога хапаць, не трэба нікога напружваць. Проста трэба раіць людзям, асабліва старым, дзесьці дапамагчы, падказаць. Калі камусьці трэба, хлеба і малака ў краме набыць і аднесці. Лепш няхай яны пабудуць дома", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Выказваючыся напярэдадні аб сітуацыі з каронавірусам у Беларусі, кіраўнік дзяржавы пахваліў беларускіх медыкаў. Ён заклікаў не расслабляцца, аднак дадаў: панікаваць таксама не трэба.

Упершыню Лукашэнка выказаўся пра каронавірус адразу пасля таго, як яго зафіксавалі ў Беларусі ў канцы лютага: прэзідэнт адказаў на пытанне пра магчымае закрыццё межаў і сказаў, што "гэта пустое".

На сёння ў Беларусі пацверджаны 21 выпадак каронавіруса, чатыры пацыента лічацца здаровымі.

СААЗ 11 сакавіка абвясціла ўспышку каронавіруса пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 130 тысяч чалавек больш чым у 110 краінах, большасць ачунялі, колькасць ахвяр набліжаецца да пяці тысяч. У Італіі зарэгістравана 15113 інфіцыраваных (памерлі 1016).

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (936)
Тэги:
каронавірус, МУС Беларусі, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы