Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі вырасла да 27

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOІнфекцыйная бальніца Мінска
Інфекцыйная бальніца Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя, стан аднаго пацыента ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі дасягнула 27, паведаміла ў пятніцу журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Каранік аб COVID-19: раней ісці па дапамогу і быць сумленнымі з медыкамі

Першы выпадак каронавіруса быў зафіксаваны ў Беларусі ў канцы лютага гэтага года.

Як заявіла ў пятніцу прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі, сумарна РНК каронавіруса выяўлена ў 27 пацыентаў.

"Тры пацыента ўжо ачунялі: наш першы кантакт і яго кантакты першага ўзроўню. Яны ачунялі і выпісаныя дадому", - паведаміла Богдан.

Сёння ў бальніцы, па яе словах, застаюцца 24 чалавекі. "У аднаго чалавека сярэднецяжкае цячэнне, у астатніх лёгкае або бессімптомная", - дадала яна.

Як удакладніла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, усе выпадкі каронавіруса звязаныя з сямю завазнымі выпадкамі, то бок успышкамі.

Адзін з пацыентаў, як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, схаваў факт наведвання Паўночнай Італіі і своечасова не выклікаў хуткую дапамогу: наведваў медустанову, меў зносіны з дзіцем - студэнтам ВНУ, наведваў мерапрыемствы. У выніку ў яго больш за 90 чалавек "першага кантакту", за імі назіраюць урачы. Менавіта яго стан сёння і ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

Стужка навiн
0