00:24 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.37
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Беларускі авіяперавозчык дазволіў сваім кліентам вярнуць білет або змяніць дату вылету, звяртацца можна да канца года.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Беларускі авіяперавозчык "Белавія" верне грошы за білеты беларусам, якія мелі намер ляцець у краіны Еўрасаюза, пра гэта кампанія паведаміла ў сераду.

"У сувязі з прынятым рашэнне краін ЕС авіякампанія "Белавія" зменіць дату вылету або зробіць вяртанне сродкаў пасажырам, якім забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза і набываць білеты ў краіны ЕС з перыядам палёту да 16 красавіка", - гаворыцца ў паведамленні.

З 18 сакавіка краіны, якія ўваходзяць у склад Еўрасаюза, абмежавалі ўсе другарадныя паездкі для грамадзян трэціх краін, у тым ліку для беларусаў. Пакуль такая мера дзейнічае да 16 красавіка 2020 года, каб не дапусціць распаўсюджванне COVID-19.

Аднак у кампаніі "Белавія" дазволілі вярнуць грошы за білет або змяніць дату вылету да канца года.

"Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта прама цяпер, усе дадзеныя вашага білета захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета", - гаворыцца ў паведамленні на сайце перавозчыка.

У кампаніі дадалі, што змяненне даты вылету магчыма толькі адзін раз.

"У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз", - сказалі ў кампаніі.

Раней "Белавія" адмяніла з-за каронавіруса шэраг рэйсаў у Расію, Украіну, таксама краіны Еўропы, сярод якіх Польшча, Германія, Італія, Бельгія.

Тэги:
Беларусь, "Белавія"

Галоўныя тэмы