23:59 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
36 0 0

Пасажыраў заклікаюць улічваць карэкціроўкі ў раскладзе руху цягнікоў пры планаванні паездак, а таксама паставіцца з разуменнем да зменаў.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, будуць хадзіць згодна з дзеючым графіку да 23 сакавіка, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

"Да 00:00 гадзінаў 23 сакавіка 2020 года міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, будуць прытрымлівацца згодна з дзеючым графіку", - праінфармавалі прадстаўнікі БЧ.

Паведамляецца таксама, што да зняцця абмежаванняў будуць адменены некалькі цягнікоў:

  • №64 / 63 Мінск-Новасібірск (з 20 сакавіка);
  • №308 / 307 Баранавічы-Саратов (з 22 сакавіка);
  • №390 / 389 Мінск-Анапа;
  • №236 / 237 Мінск-Масква-Мінск;
  • №221 / 222 Брэст-Масква і Мінск-Масква;
  • №66 / 65 Мінск-Мурманск (з 23 сакавіка);
  • №76 / 75 Гомель-Масква;
  • №302 / 301 Мінск-Адлер;
  • №104 / 103 Брэст-Новасібірск;
  • №150 / 149 Мінск-Мінеральныя Воды;
  • №328 / 327 Мінск-Казань;
  • №134 / 133 Мінск-Архангельск.

У сувязі са зменамі ў раскладзе прадстаўнікі БЧ заклікаюць пасажыраў улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак, а таксама паставіцца з разуменнем да зменаў.

"Звяртаем увагу, што з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь грамадзяне нашай краіны могуць ездзіць міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Аб усіх зменах у графіку руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў у зносінах Беларусь-Расія і парадку вяртання праязных дакументаў у БЧ будуць інфармаваць дадаткова.

Нагадаем, што з 18 сакавіка ўезд у Расію замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку якія прыбываюць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзянам Рэспублікі Беларусь, часова абмежаваны. Гэта трэба ўлічваць, плануючы паездку ў суседнюю дзяржаву.

Тэги:
Расія, Беларусь, БЧ

Галоўныя тэмы