Лукашэнка запатрабаваў вярнуць у Беларусь грамадзян, якія "захраслі" за мяжой 

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПасажыры рэгіструюцца на рэйс
Пасажыры рэгіструюцца на рэйс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі і раней уважліва ставіліся да барацьбы з інфекцыямі, і не толькі з каронавірусам, падкрэсліў прэзідэнт.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вярнуць на радзіму беларусаў, якія затрымаліся за мяжой з-за сітуацыі з каронавірусам, пра гэта ён заявіў на нарадзе ў чацвер.

Па падліках МЗС, каля 2 300 беларусаў "затрымаліся" за мяжой з-за сітуацыі з каронавірусам і закрыццём межаў.

Як нагадаў на нарадзе ў чацвер прэзідэнт, упершыню з каронавірусам сутыкнуўся Кітай і азіяцкі рэгіён. У КНР змаглі справіцца з вірусам - яны ўжо дзеляцца вопытам з іншымі краінамі.

"Прынамсі, у мяне няма такіх фактаў, каб яны не адказалі хоць на адно пытанне або ў чымсьці адмовілі. У мяне сігналы з кітайскага боку, што яны гатовыя беларусам дапамагчы ва ўсім", - распавёў Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены: тое, што СААЗ абвясціла пандэмію, для Беларусі не мае ніякага значэння. Як падкрэсліў прэзідэнт, у рэспубліцы і раней уважліва ставіліся да барацьбы з інфекцыямі, і не толькі з каронавірусам.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка сабраў нараду па каронавірусу ў Беларусі

"На карце не засталося практычна ні адной краіны, дзе б ні пасяліўся гэты вірус. Але адна справа, калі недзе ў Паўночнай Афрыцы адзін чалавек, а іншая справа, калі за суткі толькі ў Італіі загінулі 475 чалавек. Розніца вялікая", - сказаў ён.

Нагадаў Лукашэнка і пра тое, што многія краіны зачынілі сваю тэрыторыю для замежнікаў, уключаючы краіны-суседкі Беларусі.

"Глупства абсалютнае і несусветнае, і гэта ўжо пацвярджаецца. Гэта ніяк не абараняе Расію. Тым больш закрываюць выбарачна. Але гэта іх справа. Людзі ацэняць усё, што адбываецца ў нас з закрыццём межаў. Зараз у свеце штучна створана сітуацыя, калі чалавек не можа патрапіць дадому. Нам трэба прыняць усе намаганні, каб нашы грамадзяне змаглі вярнуцца ў самы бліжэйшы час. Яны павінны быць дома, у бяспецы", - падкрэсліў Лукашэнка.

Закрануў прэзідэнт і тэму расіян, якія "захраслі" ў Польшчы. У сувязі з гэтым ён таксама даў даручэнні.

"Калі ў нашых межах сабралася пэўная колькасць расіян, Ігар Пятровіч, вам персанальнае даручэнне: прыцягвайце каго хочаце, але трэба вывезці расіян з Польшчы і дапамагчы ім дабрацца на радзіму", - запатрабаваў прэзідэнт ў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Стужка навiн
0