Вярнуцца дадому: пасольства Беларусі ў Латвіі арганізавала трансферы

© Pixabay / ivabalkВалізкі і сумкі турыстаў, архіўнае фота
Валізкі і сумкі турыстаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадзян заклікаюць адказней падыходзіць да вырашэння гэтых пытанняў і не зацягваць з вяртаннем у Беларусь.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Трансфер да Браслава беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, арганізавала пасольства Беларусі: ён будзе ажыццяўляцца да 22 сакавіка ўключна, пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч.

Пасажыры рэгіструюцца на рэйс - Sputnik Беларусь
Лукашэнка запатрабаваў вярнуць у Беларусь грамадзян, якія "захраслі" за мяжой 

Трансфер беларускіх грамадзян арганізаваны па маршруце Даўгаўпілс - дзяржаўная мяжа (пункт пропуску "Сілене"), дзяржаўная мяжа (пункт пропуску "Урбаны") - Браслаў.

"Трансфер арганізаваны сумесна з нашым генконсульствам у Даўгаўпілсе, а на беларускім боку нашых грамадзян сустракае мікрааўтобус Браслаўскага райвыканкама, які падвозіць людзей да аўтастанцыі ў Браславе. Спадзяемся, што да 22 сакавіка гэтая праца завершыцца. Але калі да нас будуць звяртацца людзі, якія маюць патрэбу ў садзейнічанні, вядома ж, будзем дапамагаць", - сказаў Маркавіч, яго цытуе БелТА.

Ён адзначыў таксама, што і самі грамадзяне павінны адказней падыходзіць да вырашэння гэтых пытанняў, "не зацягваць з вяртаннем у Беларусь".

"Сітуацыі бываюць розныя, і мы заўсёды гатовыя дапамагчы, выдадзім візу пры неабходнасці, выйдзем на працу ў выхадны дзень, але садзейнічанне акажам", - падкрэсліў ён.

Беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, просяць зарэгістравацца па тэлефонах +371 26 377 825 або +371 25 767 371. Таксама арганізавана кругласутачная экстраная сувязь для грамадзян.

"У першы дзень пасля адмены міжнародных перавозак (Латвія прыняла рашэнне 17 сакавіка) у пасольства паступіла 47 зваротаў, на наступны дзень каля 20-ці. Зараз звароты паступаюць, але іх колькасць значна скарацілася. У Юрмале ў санаторыі "Беларусь" яшчэ застаюцца нашы дзеці, якім таксама трэба вярнуцца дадому. Гэтае пытанне мы вырашылі з Міністэрствам замежных спраў і з Мінтрансам. Тры аўтобусы з беларускімі нумарамі запусцяць на тэрыторыю Латвіі, а затым яны без праблем вывезуць дзяцей у Беларусь", - праінфармаваў пасол.

Нагадаем, у сувязі з тым, што краіны-суседкі Беларусі зачынілі свае межы, а ў некаторых краінах ужо адмененыя ўнутраныя рэйсы і чыгуначныя зносіны, плануецца арганізацыя "калідораў" для перапраўкі беларусаў на радзіму. У прыватнасці, ідзе гаворка аб адпраўцы людзей з Варшавы ў Брэст і Гродна аўтобусамі аж да 24 сакавіка. А літоўскі бок арганізаваў "гуманітарны калідор" "Шальчынінкай - Беняконі", па якім мяжу можна перасекчы пешшу.

Стужка навiн
0