16:56 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (938)
3310

Беларускія медыкі называюць неацэннай інфармацыю, якую атрымліваюць ад кітайскіх калегаў - тыя дзеляцца вопытам і дапамагаюць ведамі.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Аналізы 11 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй далі першы адмоўны тэст, паведаміў у чацвер галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя прафесар Ігар Карпаў.

Сумарна ў Беларусі пацверджаны 51 выпадак заражэння каронавірусам. Некалькі пацыентаў ужо паправіліся і былі выпісаныя з бальніц, неўзабаве гэта ж чакае і іншых хворых.

Як паведаміў у чацвер галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, вынікі 11 пацыентаў атрымалі першы адмоўны тэст і тыя будуць у хуткім часе выпісаныя.

"Вельмі неацэнная інфармацыя, якую мы (урачы) атрымліваем па тэлекамунікацыйнай сувязі з Кітая. Урачы, якія прайшлі ўжо пік, дзеляцца з намі вопытам і дапамагаюць сваімі ведамі. Трэба праявіць увагу да пажылых людзей, асабліва тых, хто з-за ўзросту абцяжараны яшчэ і дадатковымі захворваннямі. Тое, што дзіця пераносіць на нагах, можа дрэнна адбіцца на бабулі або дзядулі", - прыводзіць словы Карпава прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Па словах намгалоўурача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыны Глінскай, насельніцтва "ўжо прасякнута духам прафілактыкі". Сёння, на яе думку, трэба забяспечыць сацыяльную дапамогу пажылым.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (938)
Тэги:
Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы