Мінздароўя: колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі дасягнула 81 чалавека

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOСупрацоўніца хуткай дапамогі ў Мінску
Супрацоўніца хуткай дапамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі пасля адмоўных тэстаў 22 чалавекі, яшчэ 59 знаходзяцца па наглядам урачоў.

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі за выхадныя павялічылася на пяць чалавек, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Папярэднія дадзеныя ведамства пісала ў суботу: па дадзеных на 21 сакавіка, у Беларусі сумарна каронавірус пацвердзіўся ў 76 пацыентаў. Да панядзелка колькасць вырасла.

"На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. Тэсціраванне праводзіцца з 23 студзеня. Нагадаем, што Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каронавірус", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па дадзеных міністэрства, на сёння ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента.

"Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, пасля праведзенага лячэння тэсты - адмоўныя. Яшчэ 59 - знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні", - дадалі ў міністэрстве.

Такім чынам, сумарна ў Беларусі заражаныя каронавірусам апынуліся 81 чалавек - на пяць чалавек больш, чым у суботу.

Першы выпадак каронавіруса быў зафіксаваны ў Беларусі ў канцы лютага - у студэнта БНТУ з Ірана. Да сённяшняга дня ў рэспубліцы зарэгістравана некалькі ачагоў захворвання. Медыкі сочаць не толькі за інфіцыраванымі, але таксама за кантактамі першага і другога узроўняў.

Стужка навiн
0