06:00 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1710

У дадзены момант складаецца падрабязны графік адключэння гарачага водазабеспячэння, яго апублікуюць за месяц да пачатку работ.

МІНСК, 24 сак - Sputnik. Першы этап адключэнняў гарачай вады пачнецца ў Мінску з 11 мая, пра гэта паведамілі ў РУП "Мінскэнерга".

Пакуль вядомая толькі дата пачатку адключэнняў гарачага водазабеспячэння. У дадзены момант зацікаўленыя арганізацыі складаюць графік работ па выпрабаванні цепласетак, яго плануюць зацвердзіць у красавіку.

У 2020 годзе плануецца правесці рамонт некаторых участкаў магістральных сетак. У прыватнасці адрамантуюць транзітную магістраль, якая звязвае ЦЭЦ-4 і пікавыя вадагрэйныя кацельні. Таксама правядуць рэканструкцыю цеплавой магістралі, яка працуе ў мікрараёне Уручча.

"У выпадку паспяховага правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак, тэрміны адключэння гарачай вады будуць скарочаныя", - паабяцалі ў "Мінскэнерга".

Графік адключэння гарачай вады сфарміруюць, яго зацвердзяць у РУП "Мінскэнерга", а затым яго павінен узгадніць Мінгарвыканкам. "Пасля працэдур зацвярджэння і ўзгаднення графік рассылаецца ўсім зацікаўленым, рыхтуюцца спісы на адключэнне для размяшчэння іх у сродкі масай інфармацыі, каб спажывец мог загадзя ведаць дату адключэння гарачага водазабеспячэння", - распавялі на прадпрыемстве.

Раней паведамлялася, што ў Мінску адмовяцца ад раскопак пры правядзенні рамонту падземных камунікацый. Гэта часцяком дастаўляе дыскамфорт сталічным жыхарам, таму ў рамонце пачнуць прымяняць больш сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць праводзіць працы пад зямлёй.

Таксама намеснік міністра ЖКГ Беларусі Генадзь Трубіла заяўляў, што камунальнікі скароцяць тэрміны адключэнняў гарачай вады. Пакуль планавае адключэнне доўжыцца да 14 дзён, аднак у найбліжэйшай будучыні гэтую праблему збіраюцца вырашыць. Тэрміны правядзення работ плануюць скараціць за кошт замены труб на папярэдне ізаляваныя, што дазволіць адмовіцца ад штогадовых гідраўлічных выпрабаванняў.

Тэги:
Мінск

Галоўныя тэмы