Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса ў Маскве перайшла ў новую стадыю

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкДзяўчына ў медыцынскай масцы стаіць на пераходзе на Цвярской вуліцы
Дзяўчына ў медыцынскай масцы стаіць на пераходзе на Цвярской вуліцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сталіцы Расіі за мінулыя суткі зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, агульная колькасць тых, хто захварэў у Маскве ўзрасла да 1014 чалавек.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса ў Маскве перайшла ў новую стадыю, тых, хто захварэў, становіцца больш, паведаміў у сваім блогу мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Цягнік Беларускай чыгункі - Sputnik Беларусь
БЧ захоўвае два пасажырскія цягнікі да Масквы і Пецярбурга

За апошнія суткі ў Маскве зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 27 - у Падмаскоўі, паведаміў аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі. У Расіі за апошнія суткі зарэгістравана 270 выпадкаў каронавірусной інфекцыі ў 26 рэгіёнах.

"За суткі зафіксаваны 4 смяротныя выпадкі: Масква - 2, Арэнбургская вобласць - 1, Санкт-Пецярбург - 1. Агульная колькасць смяротных выпадкаў за ўвесь перыяд у Расіі - 8", - гаворыцца ў паведамленні аперштаба.

Усяго ў Расіі на сённяшні дзень зарэгiстравана 1 534 выпадкі коронавирусной інфекцыі.

Лепш застацца дома

"Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса перайшла ў новую стадыю. Зафіксавана ужо больш за тысячу выпадкаў захворвання па Маскве. Не застрахаваны ніхто. Прыклад няшчасных італьянскіх і іспанскіх гарадоў, таго ж Нью-Ёрка, дзе штодня паміраюць дзясяткі і сотні чалавек, ва ўсіх перад вачамі", - напісаў ён.

Сабянін рэкамендаваў крамам і аптэкам зрабіць адмысловую разметку для наведвальнікаў, каб ім прасцей было трымаць дыстанцыю адзін з адным.

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкАўтамабілі камунальнай службы мыюць вуліцу ў Маскве з выкарыстаннем адмысловага сродку
Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса ў Маскве перайшла ў новую стадыю - Sputnik Беларусь
Аўтамабілі камунальнай службы мыюць вуліцу ў Маскве з выкарыстаннем адмысловага сродку

"Настойліва рэкамендую працуючым крамам і аптэкам, дзе гэта магчыма, - зрабіць спецыяльную разметку для наведвальнікаў, каб ім прасцей было вытрымліваць дыстанцыю адзін ад аднаго ў 1,5-2 метра. Праявіце адказнасць - дапамажыце грамадзянам выконваць гэтую дыстанцыю", - сказаў Сабянін.

Ён таксама адзначыў, што большасць масквічоў прыслухаліся да рэкамендацый застацца дома, каб знізіць тэмпы распаўсюджвання каронавіруса ў горадзе.

Раней Сабянін папрасіў гараджан застацца дома з 28 сакавіка па 5 красавіка, у тым ліку ў тыя дні, якія аб'яўлены непрацоўнымі. Ён таксама папрасіў у гэтыя дні выконваць максімальна строга хатні рэжым, а калі трэба хадзіць на працу, то варта абмежаваць свой маршрут паездкай туды і назад.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб абвяшчэнні ў краіне тыдня з 30 сакавіка па 3 красавіка непрацоўным з захаваннем за работнікамі заробкаў. Кіраўнік дзяржавы ў звароце да грамадзян у сераду растлумачыў, што доўгія выхадныя дазволяць знізіць распаўсюджванне каронавіруса ў Расіі.

Стужка навiн
0