19:29 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Часовае закрыццё забаўляльнага комплексу звязана не з каронавірусам, а з прафілактычнымі работамі, якія звычайна праводзяць у верасні, але ў гэтым годзе перанеслі.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Аквапарк "Лебяжы" ў Мінску закрыецца для наведвальнікаў да канца красавіка, пра гэта паведамілі ў прэс-службе забаўляльнага комплексу.

Аквапарк не будзе працаваць з 6 па 30 красавіка, аднак гэта ніяк не звязана з каронавірусам. У гэты перыяд там пройдуць прафілактычныя работы, якія звычайна праводзяцца ў верасні.

"Мы зачыняемся, каб падрыхтавацца да новага цёплага сезону, цалкам змяніць ваду, правесці генеральную ўборку басейнаў, ліквідаваць дробныя эксплуатацыйныя дэфекты", - растлумачылі ў аквапарку.

Пры гэтым пастаянных кліентаў паспяшаліся супакоіць: іх абанементы і клубныя карты будуць падоўжаныя на гэтыя тры тыдні. Акрамя таго, будзе працаваць фітнес-клуб, які знаходзіцца на тэрыторыі аквапарку.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы