16:21 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Аказанне матэрыяльнай дапамогі прадугледжана ўказам прэзідэнта №491, які быў прыняты да 75-годдзя Перамогі ў ВАВ.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Пачаліся выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам і іншым катэгорыям грамадзян, прыраўнаваным да іх - усяго каля 20 тысяч беларусаў атрымаюць да Дня Перамогі грашовы падарунак у памеры ад 700 рублёў.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям жыхароў рэспублікі пачалі аказваць аднаразовую матэрыяльную дапамогу з нагоды святкавання 75-годдзя Перамогі згодна з указам прэзідэнта №491.

Па 700 рублёў выплацяць членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі, прапалі без вестак у гады вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Выплацяць па 900 рублёў ветэранам, узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, работнікам аб'ектаў супрацьпаветранай абароны, тым, хто будаваў абарончыя збудаванні, марскія базы, аэрадромы і іншыя ваенныя аб'екты ў тыле і на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, а таксама працаўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ленінграда падчас блакады, узнагароджаным медалямі "За абарону Ленінграда" і "Жыхару блакаднага Ленінграда".

Па 1700 рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі ВАВ, удзельнікі баявых дзеянняў па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама тыя, хто ўдзельнічаў у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.

Героям Савецкага Саюза Васілю Мічурыну і Івану Куставу па ўказе выплацяць па 2,5 тысячы рублёў.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Беларусь

Галоўныя тэмы