16:33 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (550)
16 0 0

Міністэрства аховы здароўя штодня ўносіць змены ў свае нарматыўныя дакументы і прымае рашэнні аб перапрафіляванні ложкавага фонду.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Менш за 30% ложкаў з вылучаных для аказання меддапамогі пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй занятыя ў бальніцах Беларусі, заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду па тэме барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй.

Пасля мерапрыемства журналісты пацікавіліся ў міністра, ці патрэбныя дадатковыя меры па барацьбе з COVID-19.

"На сённяшні момант карэкціроўкі адбываюцца практычна штодня. Мы, зыходзячы з сітуацыі, штодня ўносім змяненні ў свае нарматыўныя дакументы, перапрафіляванне ложкавага фонду. Ёсць і пытанне жорсткіх абмежавальных мерапрыемстваў, якое часта падымаецца", - распавёў Каранік, яго словы прывяла БелТА.

Па словах міністра, для аказання меддапамогі пацыентам з каронавірусам у краіне выдзелена больш за сем тысяч ложкаў, з іх заняты менш за 30%.

Адзначым, што гэтыя койкі выкарыстоўваюцца не толькі для інфіцыраваных, але і для іх кантактаў, якія таксама знаходзяцца пад наглядам урачоў.

Прымаюцца ўсе меры

"Сусветная арганізацыя аховы здароўя дакладна кажа: гэтыя меры патрэбныя, каб стварыць акно магчымасцяў для таго, каб даць сістэме аховы здароўя, калі яна перагружаная, аднавіцца і ўвайсці ў звыклы рытм працы. І гэтае пытанне сёння ўздымаў кіраўнік дзяржавы: калі ёсць нейкая неабходнасць уводзіць дадатковыя меры, то яны будуць уведзеныя", - падкрэсліў Каранік.

Па словах міністра, "прыкмет перагрузкі сістэмы аховы здароўя на сённяшні момант няма".

"Сітуацыя, натуральна, адсочваецца пастаянна. У нейкіх рэгіёнах яна лепей, у нейкіх горш з-за таго, што там ёсць хворыя з каронавіруснай інфекцыяй, а таксама не скончыўся пік сезоннага ўздыму рэспіраторных інфекцый. Гэта значыць гэтыя два фактары сустрэліся , што павялічыла ў дадзеных рэгіёнах нагрузку", - дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Аднак і там, па словах Караніка, прымаюцца ўсе неабходныя меры.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (550)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы