16:14 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (550)
8410

Людзі, якія маюць патрэбу ў спецыялізаванай меддапамозе, не застануцца без яе з-за сітуацыі з COVID-19, заявіў міністр.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Любы выпадак пнеўманіі, якая ўзнікла ў стацыянары, у Беларусі разглядаецца як каронавірусная інфекцыя. Пра гэта міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў журналістам у сераду.

"У Беларусі любая пнеўманія, якая ўзнікла ў стацыянары, разглядаецца намі як каронавірусная інфекцыя, і пацыент неадкладна ізалюецца", - заявіў Каранік.

Ён адзначыў таксама, што смяротнасць ад пнеўманіі ў мінулым годзе была ніжэй, чым у гэтым: так, за тры месяцы 2019 года ад іх памерла 277 чалавек, за тры месяцы 2020-га - 254 чалавекі.

Па словах спецыялістаў, вірусная пнеўманія, якую можа выклікаць каронавірус, адрозніваецца паступовым развіццём: для вызначэння наяўнасці пнеўманіі пацыента накіроўваюць на КТ. Па вопыце урачоў, большасць выпадкаў каронавіруснай інфекцыяй праходзіць у лёгкай форме, у 20% адсоткаў развіваецца пнеўманія, у яшчэ 5% мае ўскладненні.

Людзі не застануцца без спецыялізаванай меддапамогі

Міністр аховы здароўя рэспублікі таксама падкрэсліў, што ўсе, хто мае патрэбу ў якой-небудзь спецыялізаванай медыцынскай дапамозе, напрыклад, кардыялагічнай, не застануцца без яе з-за сітуацыі з COVID-19.

Галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў Дзмітрый Шаўцоў пацвердзіў, што шэраг клінік у рэспубліцы перапрафілюецца на лячэнне пнеўманій і асоб, якія кантактавалі з заражанымі, аднак планавыя аперацыі бяруць на сябе іншыя медустановы.

"Мы прымаем пацыентаў з хваробамі сістэмы кровазвароту, эндакрынолагіяй, гастроэнтэралогіяй. Нашы пацыенты без медыцынскай дапамогі не застаюцца", - рэзюмаваў Шаўцоў.

Спецыялісты заклікалі суайчыннікаў сур'ёзна паставіцца да сітуацыі, якая склалася і выбраць для планавых медыцынскіх мерапрыемстваў "больш спрыяльны час".

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (550)
Тэги:
Уладзімір Каранік, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы