07:16 24 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2020 (73)
3210

Устаноўлены таксама тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў: у большасці ВНУ яны пройдуць з 22 па 28 ліпеня.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені вызначаны ў Беларусі, адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

ЦТ-2020 | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Старт уступнай кампаніі вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі №38 ад 30 сакавіка бягучага года. Згодна з дакументам, прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасць ВНУ краіны пройдзе з 16 па 21 ліпеня.

З 15 лістапада па 5 снежня будзе арганізаваны прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю (як на бюджэт, так і на платнае аддзяленне).

У некаторых навучальных установах вызначаны іншыя тэрміны падачы дакументаў. Так, выпускнікі, якія паступаюць у УПА на платнай аснове і не здаюць уступныя іспыты, пададуць дакументы: з 16 ліпеня па 3 жніўня - у Акадэміі МУС, Магілёўскі інстытут МУС і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.

З 16 ліпеня па 6 жніўня дакументы прымаюцца ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, а таксама ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. А тэрмін падачы для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці - з 16 па 18 ліпеня.

Пастановай таксама ўстаноўлены тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў: у большасці ВНУ яны пройдуць з 22 па 28 ліпеня. Тэрміны залічэння абітурыентаў-бюджэтнікаў у большасці УПА рэспублікі працягнуцца да 1 жніўня, а для тых, хто стане атрымліваць вышэйшую адукацыю на платнай аснове - аж да 10 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя аб тэрмінах уступнай кампаніі ў Беларусі выкладзена ў пастанове, яна ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (73)
Тэги:
Уступная кампанія, ВНУ, Беларусь

Галоўныя тэмы