02:00 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (548)
51 0 0

У пятніцу па гэтым пытанні кіраўніку дзяржавы дакладвалі два міністры - адукацыі і аховы здароўя.

МІНСК, 10 кра - Sputnik. Школьныя канікулы зноў прадоўжаны ў Беларусі - зараз да 18 красавіка, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Рашэнне аб падаўжэнні вясновых канікул прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прыняў 4 красавіка. Меркавалася, што школьнікі вернуцца за парты ўжо 13 красавіка.

Аднак у пятніцу міністры адукацыі і аховы здароўя Ігар Карпенка і Уладзімір Каранік далажылі кіраўніку дзяржавы аб пачатку наступнай чвэрці. Лукашэнка падтрымаў ідэю падоўжыць канікулы яшчэ на тыдзень.

Такім чынам, апошняя чвэрць бягучага навучальнага года пачнецца ў краіне на два тыдні пазней, чым звычайна - з 18 красавіка. Рэкамендацый па змене навучальных планаў для педагогаў Мінадукацыі пакуль не давала.

Разам з тым на гэтым тыдні мінскія настаўнікі пачалі рэгістравацца ў спецыяльнай сістэме, якая дазваляе займацца з дзецьмі дыстанцыйна. Аднак да выдаленага навучання, мяркуючы па ўсім, пакуль вырашылі не звяртацца.

Рашэнняў па ўвядзенні дыстанцыйнага навучання ў ВНУ Беларусі на дадзены момант не прымалася. Пры гэтым Менгарвыканкам рэкамендаваў ўсім сталічным ВНУ прымяняць сучасныя тэхналогіі для аддаленага навучання студэнтаў. Пра гэта ў пятніцу 10 красавіка ішла размова на відэаканферэнцыі кіраўніка Мінадукацыі з рэктарамі універсітэтаў.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (548)
Тэги:
каронавірус, Беларусь, школа

Галоўныя тэмы