Асобны дабрачынны рахунак для дапамогі ўрачам адкрылі ў Віцебску

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкУрач хуткай медыцынскай дапамогі каля бальніцы для пацыентаў з падазрэннем на каронавірус
Урач хуткай медыцынскай дапамогі каля бальніцы для пацыентаў з падазрэннем на каронавірус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Размяркоўваць сродкі будуць у залежнасці ад патрэбаў бальніц абласнога цэнтра для харчавання медперсаналу, набыцця лекаў, медыцынскіх вырабаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Дабрачынны рахунак для дапамогі бальніцам адкрылі ў Віцебску, такое рашэнне прыняў гарвыканкам абласнога цэнтра.

Лабараторыя для тэсціравання на каронавірус - Sputnik Беларусь
Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі перавысіла тры тысячы

У сакавіку дабрачынны рахунак для дапамогі бальніцам адкрыла міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, у інтэрнэце з'явілася шмат кампаній па збору сродкаў для дапамогі беларускім медыкам у барацьбе з каронавірусам.

Яшчэ адзін дабрачынны рахунак вырашыў адкрыць Віцебскі гарвыканкам.

Размяркоўваць сродкі будуць у залежнасці ад патрэбаў бальніц абласнога цэнтра для харчавання медперсаналу, набыцця лекаў, медыцынскіх вырабаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

Супрацоўнікі гарвыканкама і адміністрацыі раёнаў абласнога цэнтра перавялі на рахунак сродкі ў памеры свайго аднадзённага заробку.

Пералічыць грошы на рахунак могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Падрабязную інфармацыю і рэквізіты можна знайсці на сайце віцебскай мэрыі.

Нагадаем, у Віцебску гэтай вясной назіраецца ўсплёск захворвання на ВРВІ і пнеўманіяй. Акрамя таго, вобласць знаходзіцца ў тройцы рэгіёнаў краіны па колькасці заражаных каронавірусам.

Стужка навiн
0