23:34 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1019)
20 0 0

Раней ветэранскія арганізацыі звярнуліся да Пуціна з просьбай перанесці парад у сувязі з пандэміяй каронавіруса.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Парад у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве будзе перанесены на больш позні тэрмін, паведаміла РІА "Новости".

Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне ўжо прынята ў Крамлі і на гэтым тыдні яго агучыць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

У той жа час пакуль няма інфармацыі, калі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, ці перанос будзе зроблены на нявызначаны тэрмін.

Раней кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне Уладзімір Шаманаў праінфармаваў, што шэраг ветэранскіх арганізацый звярнуўся да Пуціна з просьбай перанесці парад у сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Да цяперашняга часу колькасць заражаных COVID-19 у Расіі дасягнула 24 490, з іх 198 памерлі. У большасці рэгіёнаў РФ цяпер дзейнічае рэжым павышанай гатоўнасці, грамадзянам настойліва рэкамендуюць заставацца дома.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1019)
Тэги:
Парад Перамогі, каронавірус, Расія

Галоўныя тэмы