Стала вядома, якія надбаўкі атрымаюць медыкі

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкУрачы з тэстамі на COVID-19
Урачы з тэстамі на COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грашовыя штомесячныя даплаты прызначаныя беларускім урачам, якія працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя".

Фармацэўтычная фабрыка - Sputnik Беларусь
Праблемы з закупкамі імпартных лекаў ёсць - Мінздароўя

У медыцынскіх установах, якія лечаць у амбулаторных умовах, і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання штомесячная надбаўка ўрачам складзе адну тысячу рублёў. Медработнікі са сярэднеспецыяльнай адукацыяй атрымаюць дадатковыя 500 рублёў, а ўсе астатнія па 300 рублёў.

Асобнымі блокамі ідуць інфекцыйныя аддзяленні, прыёмныя аддзялення, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, якія працуюць у ачагах інфекцыі, праводзяць лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі. У такіх арганізацыях урачы атрымаюць дадаткова па 1,5 тысячы рублёў, медработнікі са сярэднеспецыяльнай адукацыяй - па 1,3 тысячы рублёў, а астатнія супрацоўнікі - па 900 рублёў.
У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у службе хуткай дапамогі штомесячная надбаўка ўрачам складзе тры тысячы рублёў, а медыцынскаму персаналу са сярэднеспецыяльнай адукацыяй - дзве тысячы рублёў, усе іншыя працаўнікі атрымаюць па адной тысячы рублёў.

У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, медыцынскіх лабараторыях, якія праводзяць даследаванні на вірусы і працуюць у тры змены закрытага рэжыму, урачы атрымаюць па чатыры тысячы рублёў, медработнікі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - па тры тысячы рублёў, астатняй персанал - па 1,5 тысячы рублёў.

Стужка навiн
0