22:05 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8710

У Беларусі памерлі 58 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, якія мелі шэраг хранічных захворванняў.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 7281 чалавека, паведамілі ў сераду ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Па дадзеных на раніцу серады, у Беларусі праведзена амаль 115 тысяч тэстаў на каронавірус у 25 лабараторыях - як рэспубліканскіх, так і прыватных.

"Усяго зарэгістраваны 7281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 558, або на 8,3%. Здаровыя і выпісаныя ўжо 769 чалавек.

Тэмпы прыросту колькасці інфікаваных у апошнія дні ў працэнтных суадносінах некалькі зменшыліся. У абсалютных лічбах кожныя суткі дадаецца каля 500 чалавек.

Як раней заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя, захворванне на каронавірус пойдзе на спад на працягу некалькіх тыдняў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы