Карпенка: зменаў ва ўступнай кампаніі не будзе

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкВучні ў ахоўных масках на занятках, архіўнае фота
Вучні ў ахоўных масках на занятках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння прапрацоўваецца пытанне аб тым, як зрабіць бяспечным правядзенне кампаніі і стварыць аптымальныя ўмовы.

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі ў гэтым годзе не плануецца, заявіў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Дыстанцыйнае навучанне - Sputnik Беларусь
Як рыхтавацца да экзаменаў і ЦТ, калі 11-класнік не пайшоў у школу?

На фоне распаўсюджвання каронавіруса часткова абмежаваныя або перанесены многія масавыя мерапрыемствы. Выказваліся і прапановы аб пераносе тэрмінаў уступнай кампаніі - каб не праводзіць яе падчас неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

"Мы паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя і прымем узважанае рашэнне. Але адразу можна сказаць, што выпускнікам не трэба турбавацца: ніякіх зменаў па форме правядзення ўступнай кампаніі не будзе. А як яе зрабіць бяспечнай, стварыць аптымальныя ўмовы - гэтае пытанне цяпер прапрацоўваецца", - сказаў Карпенка.

Па словах міністра адукацыі, на гэтую тэму сёння ў СМІ і інтэрнэце з'яўляецца шмат "укідаў".

"Пішуць: давайце зменім форму ўступных выпрабаванняў, давайце наогул іх адменім і па конкурсе атэстатаў правядзем і гэтак далей. Напэўна, гэта будзе няправільна і створыць няроўныя ўмовы", - растлумачыў сваю пазіцыю Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

Нагадаем, рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца ўжо 2 мая. Самі выпрабаванні пройдуць у чэрвені-ліпені, пасля чаго абітурыенты будуць падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ.

Стужка навiн
0