Фармкампанія бясплатна перадасць Беларусі лекі для барацьбы з COVID-19

© Pixabay / GabovideoТаблетка, архіўнае фота
Таблетка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У шэрагу краін прэпараты з гідроксіхларахінам выкарыстоўваюць для лячэння каронавіруса эксперыментальна.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Міжнародная фармацэўтычная кампанія бясплатна перадасць Беларусі гідроксіхларахін - лекі, якія эксперыментальна выкарыстоўваюць у барацьбе з каронавірусам COVID-19.

Медыкі ў машыне хуткай дапамогі - Sputnik Беларусь
Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі перавысіла 13 тысяч

Беларускія ўрачы выкарыстоўваюць прэпараты на аснове гідроксіхларахіна для лячэння пацыентаў з COVID-19.

"Сёння кампанія "Сандоз", дывізіён групы кампаній "Наварціс", у адказ на запыт ад міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь абвясціла аб бязвыплатнай перадачы прэпарата гідроксіхларахін для лячэння шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 у Беларусі", - распавялі ў кампаніі.

Размяркоўваць прэпарат па бальніцах будуць органы аховы здароўя.

Як тлумачаць у фармкампаніі, мэта дапамогі - даць беларускім пацыентам доступ да патэнцыйна эфектыўнага лячэння COVID-19. Колькасць доз, што перадаюцца Беларусі, не ўдакладняецца.

Прэпарат павінен паступіць у Беларусь ўжо да канца красавіка са склада кампаніі ў Славеніі.

Раней дадзеная група кампаній аказала падтрымку Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання на суму больш за 92 тысяч еўра для набыцця арганізацыям аховы здароўя лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, медыцынскай тэхнікі, сродкаў індывідуальнай абароны і сродкаў для дэзінфекцыі.

У цэлым бясплатна ў розныя краіны будзе перададзена 130 мільёнаў доз гідроксіхларахіна.

Лекі ад каронавіруса?

Прэпараты на аснове гідроксіхларахіна нельга назваць лекамі ад каронавіруснай інфекцыі ў поўным сэнсе гэтага слова: сёння ў шэрагу краін іх ужываюць эксперыментальна.

Ртутны градуснік для вымярэння тэмпературы - Sputnik Беларусь
Мінздароўя дало рэкамендацыі пацыентам з лёгкай формай каронавіруса

"Нягледзячы на тое, што ў цяперашні час няма спецыфічнага лячэння для COVID-19, гідроксіхларахін паказаў шматабяцаючыя вынікі ў ранніх даследаваннях in vitro, і ў цяперашні час ён выкарыстоўваецца для лячэння пацыентаў з COVID-19, у тым ліку ў Беларусі ў адпаведнасці з нацыянальным пратаколам лячэння", - распавялі ў кампаніі.

На дадзены момант канчатковых вынікаў даследаванняў на прадмет выкарыстання гідроксіхларахіна няма. Вынікі супярэчлівыя: многія навукоўцы сцвярджаюць, што падобнае лячэнне эфектыўна, аднак частка даследчыкаў сумняваецца ў гэтым.

Так ці інакш, эціатропнага лячэння COVID-19 у свеце пакуль не знойдзена. Акрамя гідроксіхларахіна, шырока выкарыстоўваецца для пацыентаў з каронавірусам і імунная плазма тых, хто ўжо перахварэў. Практыкуюць гэты падыход і ў Беларусі.

Стужка навiн
0