14:21 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2020 (33)
2510

Падаваць заявы для рэгістрацыі і аплачваць удзел у ЦТ неабходна дыстанцыйна, а забіраць пропуск - асабіста.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) пачынаецца сёння ў Беларусі.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў Беларусі. Пакуль, нягледзячы на пандэмію каронавіруса, ніякіх зменаў у працэс паступлення ў ВНУ ў рэспубліцы ўводзіць не плануюць.

Так, рэгістрацыя на ЦТ пройдзе ў 2020 годзе ў звычайныя тэрміны: з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна.

Адзінае адрозненне - у працэсе падачы заявы для ўдзелу ў ЦТ: у гэтым годзе, як ужо пісаў Sputnik, іх трэба адпраўляць на электронную пошту. Аплачваць ЦТ таксама трэба дыстанцыйна - праз АРІП.

Пры гэтым пропуск у пункт правядзення тэсціравання забіраць трэба будзе асабіста.

З графікам працы можна азнаёміцца на сайтах пунктаў рэгістрацыі на ЦТ і сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (33)
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь, ЦТ

Галоўныя тэмы