12:37 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (635)
12410

За суткі памерла чатыры пацыента з пацверджаным дыягназам "каронавірус", здаровыя ад пачатку дыягнаставання 3117 чалавек.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі наблізілася да 16 тысяч, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

COVID-19 на 2 мая дыягнаставаны ў 15 тысяч 828 чалавек. Такім чынам, за суткі было выяўлена 911 новых выпадкаў.
Здаровыя і выпісаныя 3117 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За гэты час было праведзена ўсяго 195 тысяч 430 тэстаў.

Памерлі 97 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За суткі гэта колькасць павялічылася на чатыры ў параўнанні з 1 мая.

Раней Міністэрства аховы здароўя папярэджвала, што пік эпідэміі ў Беларусі прыйдзецца на канец красавіка - пачатак мая, пасля чаго захворванне паступова павінна пачаць зніжацца. Аднак напярэдадні загадчык аддзялення Мінскай абласной бальніцы, эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў меркаванне, што пік захворвання каронавірусам краіне чакаецца напрыканцы мая.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы