Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 17,5 тысяч

© Sputnik / Виктор ТолочкоКолькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 17,5 тысяч
Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 17,5 тысяч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да раніцы панядзелка паправіліся і выпісаныя ўжо 3259 пацыентаў, у якіх раней быў станоўчы вынік тэсту на каронавірус.

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі наблізілася да 17,5 тысяч, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Лукашэнка: трэба пратрымацца да пачатку лета, з божай дапамогай справімся - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: трэба пратрымацца да пачатку лета, з божай дапамогай справімся

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена больш за 211 тысяч тэстаў - за апошнія суткі іх зроблена каля сямі тысяч.

"Зарэгістраваныя 17489 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў", - паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса у Беларусі вырасла на 784.

Таксама да раніцы панядзелка ачунялі і выпісаныя 3259 пацыентаў з COVID-19.

Колькасць смяротных зыходаў перавысіла сотню - па дадзеных на сёння, памерлі 103 пацыенты з пацверджаным каронавірусам.

Стужка навiн
0