Кіраўнік СААЗ распавёў, што можа выратаваць жыццё падчас пандэміі COVID-19

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкЭмблема СААЗ, архіўнае фота
Эмблема СААЗ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сусветная арганізацыі аховы здароўя старанна сочыць за эпідэміялагічнай сітуацыяй у краінах свету і дае рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з каронавірусам.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Лепшым сродкам для барацьбы з каронавірусам з'яўляецца дбайнае мыццё рук, пра гэта заявіў генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданом Гебрэісус падчас прэс-канферэнцыі.

Парад на Дзень Перамогі ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У СААЗ занепакоеныя магчымымі наступствамі правядзення парада ў Мінску

"Адзін з лепшых сродкаў - самы просты. Гэта мыццё рук. Проста памыўшы рукі, можна выратаваць сабе жыццё. Мыццё рук застаецца самым галоўным сродкам абароны людзей, сем'яў і таварыстваў ад COVID-19 і многіх іншых хвароб", - падкрэсліў ён.

Гебрэісус заклікаў краіны павялічыць інвестыцыі ў вытворчасць мыла і антысептыкаў на аснове спірту, а таксама рэкамендаваў забяспечыць доступ людзей да чыстай вады. Паводле яго слоў, у дадзены момант менш за дзве траціны медустаноў ва ўсім свеце абсталявана ўмывальнікамі. Акрамя таго, каля трох мільярдаў чалавек не маюць дома мыла і вады.

Місія СААЗ пабывала ў пачатку красавіка і ў Беларусі. Па выніках паездкі прадстаўнікі арганізацыі выдалі рэкамендацыі, якія трэба выконваць, каб эфектыўна змагацца з распаўсюджваннем COVID-19. Сярод іх - перанос ўсіх масавых мерапрыемстваў, перавод работнікаў на "удаленку", а дзяцей і студэнтаў - на дыстанцыйнае навучанне.

Стужка навiн
0