21:54 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (633)
4210

Па дадзеных на раніцу аўторка, у краіне выяўлена 18350 выпадкаў каронавіруса, праведзена больш за 211 тысяч тэстаў.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Больш за 3,7 тысячы пацыентаў з каронавірусам ужо паправіліся і выпісаныя, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса раней назваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: паводле звестак на раніцу аўторка, іх 18350.

"У Беларусі на 5 мая паправіліся і выпісаныя 3771 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як паведамілі ў ведомсвте, усяго праведзена 211369 тэстаў. Аналагічную колькасць называлі ў ведамстве і напярэдадні - гэта значыць або адбылася памылка, або за суткі не было праведзена ніводнага тэсту.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 107 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (633)
Тэги:
Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы