05:10 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (104)
8 0 0

Прэзідэнт падкрэсліў, што наша краіна павінна захаваць у стагоддзях бясцэнную спадчыну, якую прадстаўляе сабой перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 75-годдзем Вялікай Перамогі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь адзначае гэтую знамянальную дату ў няпросты час. "Аднак нашы сённяшнія складанасці цмянеюць перад няшчасцямі, нягодамі і стратамі, якія выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы", - сказаў кіраўнік Беларусі.

Прэзідэнт выказаў бясконцую падзяку ветэранам, якія да гэтага часу разам з намі і адзначаюць гэтае свята. "Аддаем даніну павагі патрыятызму, стойкасці і працавітасці працаўнікоў тылу. Схіляю галаву ў памяць аб тых, хто не ўбачыў пераможныя майскія салюты 1945 года. Перад горам маці, не дачакаўшыхся сваіх сыноў і дачок. Смуткуем і памятаем аб усіх ахвярах той страшнай вайны", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў: нягледзячы ні на што, жыццё заўсёды перамагае над смерцю. "Таму беларусы павінны захаваць у стагоддзях гэтую неацэнную спадчыну - нашу Вялікую Перамогу. Свята шанаваць і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый", - заявіў ён.

Прэзідэнт пажадаў беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай краіны.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (104)
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы