22:37 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (633)
2910

Паправіліся і выпісаныя з бальніц ужо больш за шэсць тысяч пацыентаў, зарэгістравана 126 смяротных зыходаў.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Больш за 22 тысяч выпадкаў каронавіруса выяўлена ў Беларусі, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы суботы ў Беларусі праведзена амаль 252 тысячы тэстаў на каронавірус.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сёння зарэгістравана 22 052 выпадкі каронавіруса. За суткі колькасць выяўленых выпадкаў вырасла на 951.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 6050 чалавек - за дзень іх стала больш на 566. Зарэгістравана таксама 126 смяротных зыходаў сярод "пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй". Смерцяў за суткі стала на пяць больш.

За апошні тыдзень колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі стабілізавалася ў дыяпазоне 700-900 чалавек, то бок рэспубліка паступова набліжаецца да плато ў захворванні. Па прагнозах медыкаў, зніжацца колькасць інфіцыраваных павінна да канца месяца.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (633)
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы