Пакуль невядома, калі экспрэс-тэсты на COVID-19 з'явяцца ў аптэках

© Photo : Минздрав БеларусиЭкспрэс-тэсты на COVID-19
Экспрэс-тэсты на COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вынікі экспрэс-тэстаў на каронавірус удасца атрымаць ужо на працягу 15-20 хвілін, а іх дакладнасць можна назваць вельмі высокай, лічыць эксперт.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Экспрэс-тэсты на каронавірусную інфекцыю першачаргова будуць праводзіць па медыцынскіх паказаннях. Пра гэта старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў, галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Шаўцоў заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Кандыдат медыцынскіх навук Максім Гульцяеў - Sputnik Беларусь
Радыё
Гульцяеў: самыя дзейсныя меры - калі ніхто нікому не "дорыць" вірус

"Экспрэс-тэсты ў першую чаргу будуць рабіцца па наяўнасці медыцынскіх паказанняў, калі неабходна досыць хутка правесці дыягностыку, каб высветліць, ці ёсць у пацыента каронавірусная інфекцыя на фоне нейкай іншай сур'ёзнай інфекцыі (напрыклад, пнеўманіі), альбо яе няма. Ад гэтага будзе залежаць тактыка лячэння літаральна з першых гадзін", - сказаў Шаўцоў.

Паводле яго слоў, вынікі экспрэс-тэстаў удасца атрымаць ужо на працягу 15-20 хвілін, а іх дакладнасць можна назваць вельмі высокай.

"Пры любым тэсце ёсць хібнасць, але тут яна мінімальная: мы гаворым пра тое, што на працягу 15 хвілін з высокай доляй верагоднасці зразумеем, ёсць у чалавека каронавірусная інфекцыя альбо няма. І калі ёсць, то на якой яна стадыі развіцця", - удакладніў урач.

Тэарэтычна правесці экспрэс-тэст магчыма і ў хатніх умовах за кошт прастаты ва ўжыванні, лічыць Дзмітрый Шаўцоў: гэта тэст-палоска з трыма пазнакамі, куды неабходна нанесці некалькі кропель крыві, пасля "дадаць раствор і глядзець, што будзе праяўляцца". Па словах эксперта, сёння складана сказаць, як хутка тэсты з'явяцца ў вольным доступе ў беларускіх аптэках.

"Мне складана сказаць, як хутка ён (экспрэс-тэст) з'явіцца ў аптэках. Сёння мы гаворым пра тое, што гэта адна з дадатковых рэчаў для больш хуткай дыягностыкі і выбару тактыкі лячэння пры той ці іншай паталогіі, з якімі паступаюць цяпер грамадзяне ў нашы клінікі", - удакладніў ён.

Нагадаем, партыя з 100 тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да СOVID-19 сёння паступіла ў Беларусь з Кітая. Яны ўжо адгружаны для перадачы ўстановам аховы здароўя абласцей: частка з іх ужо дастаўлена ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці, апошнія скрынкі будуць перададзеныя ў Гродне.

На першым этапе тэсты размяркуюць па медыцынскім установам, дзе яны будуць выкарыстоўвацца ўрачамі для вызначэння дыягназу пацыентам, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі, пасля чаго ў краіне дадуць магчымасць праходзіць тэсціраванне ўсім жадаючым.

Стужка навiн
0