14:48 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Новы цягнік № 606/605 будзе курсіраваць з Брэста ў Полацк і назад, яго час у шляху складзе ад 17 да 19 гадзін, а квіток у плацкарт будзе каштаваць 20 рублёў.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Першы састаў Беларускай чыгункі Полацк - Брэст адправіцца ўжо 18 мая, назад новы цягнік паедзе на наступны дзень. Такім чынам быў працягнуты маршрут цягніка Брэст - Віцебск, паведамляе БЧ.

Курсіраваць новы цягнік будзе штодня. З Брэста ён будзе адпраўляцца ў 17:19, прыбываць у Полацк у 12:31. Час у шляху складзе 19 гадзін 12 хвілін, пры гэтым час самай доўгай стаянкі ў Віцебску - 50 хвілін.

З Полацка цягнік будзе адпраўляцца ў 14:44, а прыбываць у Брэст - у 08:35. Час у шляху складзе 17 гадзін 51 хвіліну, пры гэтым самая доўгая стаянка зноў будзе ў Віцебску - 58 хвілін.
Квіток з аднаго канца ў іншы ў плацкартным вагоне абыдзецца ў 20 рублёў, у купэйным - 28 рублёў.

Па маршруце руху цягнік будзе спыняцца на станцыях Шуміліна, Віцебск, Орша, Копысь, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Светлагорск, Калінкавічы, Жыткавічы, Лунінец, Пінск, Драгічын, Кобрын, Жабінка і іншых.

Маршрут гэтага цягніка стане самым доўгім працяглым чыгуначным маршрутам у Беларусі - 893 кіламетры. На другім месцы па працягласці - маршрут цягніка № 632/631 Гродна - Мінск - Гомель доўгай 801 кіламетр.

Нагадаем, раней БЧ падоўжыла тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі да 31 мая 2020 года з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Тэги:
Беларусь, БЧ

Галоўныя тэмы