07:55 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (542)
1001

Дзмітрый Пяскоў распавёў, што цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, дзе праходзіць лячэнне ад COVID-19.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заразіўся каронавірусам, гэтую інфармацыю ён сам пацвердзіў РІА "Новости".

"Так. Захварэў. Лячусь", - сказаў Пяскоў, удакладніўшы што цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Апошні раз Пяскоў публічна з'яўляўся 30 красавіка на нарадзе ў Пуціна. Як раз у той дзень, калі Мішусцін паведаміў пра свой станоўчы тэст на каронавірус. Кіраўнік Кабміна таксама знаходзіцца ў шпіталі, аднак рэгулярна ўдзельнічае ў нарадах па відэасувязі. Як паведамляў Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністр зараз ідзе на папраўку.

На дадзены момант у Расіі COVID-19 пацверджаны ў 232 243 чалавек, у аўторак краіна выйшла другое месца па колькасці выяўленых выпадкаў у свеце, сумнае лідарства ў гэтым рэйтынгу ў ЗША - там 1 347 936 выпадкаў. Пры гэтым у РФ смяротнасць ад каронавіруса ў 12,5 разоў ніжэйшая, чым у ЗША. Як напярэдадні заявіла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава, лятальнасць ад каронавіруса COVID-19 у Расіі ў сярэднім у 7,4 разы ніжэй, чым у цэлым па свеце.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (542)
Тэги:
каронавірус, Дзмітрый Пяскоў, Расія

Галоўныя тэмы