22:16 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (633)
310

У складзе грузу закупленыя беларускімі кампаніямі па запыце Міністэрства аховы здароўя апараты ШВЛ, а таксама тэст-сістэмы і ахоўныя сродкі.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Чарговая партыя сродкаў медыцынскага прызначэння адпраўлена з Кітая ў Беларусь, пра гэта паведамілі ў беларускім пасольстве ў Пекіне ў сераду.

"Уранку 13 мая з Пекіна ў Мінск вылецеў чарговы беларускі самалёт са сродкамі медыцынскага прызначэння. Працягваецца гуманітарная дапамога Беларусі ад гарадоў і правінцый КНР, на борце - медыцынскія сродкі ад Пекіна, Чанчуня, Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна", - паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

Общий вес груза превышает 10 тонн, более половины объема составляют аппараты ИВЛ
© Photo : Посольство РБ в Пекине
Агульная вага грузу перавышае 10 тон, больш за палову аб"ёму складаюць апараты ШВЛ

Адзначаецца таксама, што Беларусі па-ранейшаму актыўна аказваюць дапамогу кітайскія кампаніі, якія ўзаемадзейнічаюць з нашай краінай у розных сферах дзейнасці.

"Бягучым рэйсам у Мінск будзе дастаўлена закупленая ў Кітаі лінія па вытворчасці рэспіратараў KN95. Такім чынам, у Беларусі будзе наладжана ўласная вытворчасць, якая забяспечыць патрэбнасць насельніцтва і ў плоскіх масках, і ў рэспіратарах другога і трэцяга ўзроўняў абароны", - гаворыцца ў паведамленні.

Больш за палову аб'ёму грузу складаюць закупленыя беларускімі кампаніямі па запыце Міністэрства аховы здароўя апараты ШВЛ, тэст-сістэмы і ахоўныя сродкі. Агульная вага грузу перавышае 10 тон.

Паводле інфармацыі пасольства, усяго за перыяд з сакавіка па май 2020 года са Кітая ў Беларусь было накіравана больш за 90 тон розных сродкаў медпрызначэння. Гаворка ідзе як аб дапамозе ад урада КНР, рэгіёнаў і суб'ектаў гаспадарання, так і аб закупленых беларускімі кампаніямі вырабах.

Гуманітарнае ўзаемадзеянне краін працягваецца і носіць сістэмны характар.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (633)
Тэги:
Кітай, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы