17:01 12 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1185)
2401

Колькасць зарэгістраваных смяротных зыходаў сярод пацыентаў з пацверджаным COVID-19 дасягнула 151.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. У Беларусі выяўлена 26 772 выпадкі каронавіруса, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена крыху больш за 308 тысяч тэстаў на каронавірус COVID-19.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, выяўлена ўжо 26 772 выпадкі каронавіруса. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 947 чалавек. Статыстыку па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя, як і ў канцы лютага, не дае.

Акрамя таго, на сёння паправіліся і выпісаныя 8168 пацыентаў - на 457 больш, чым напярэдадні.

Зарэгістраваны 151 смяротны зыход сярод пацыентаў з пацверджаным каронавірусам, за суткі колькасць смерцяў вырасла на пяць выпадкаў.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1185)
Тэги:
Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы