Да 1,5 тысяч рублёў: Лукашэнка ўсталяваў надбаўкі для ўрачоў у сацслужбах

© Pixabay / stevepbДа 1,5 тысячы рублёў: Лукашэнка ўсталяваў надбаўкі для ўрачоў у сацслужбах
Да 1,5 тысячы рублёў: Лукашэнка ўсталяваў надбаўкі для ўрачоў у сацслужбах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надбаўкі ўсталёўваюцца для работнікаў дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія працуюць з пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі і асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню.

МІНСК, 18 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі", паведамілі сёння ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Медики РНПЦ трансфузиологии и медицинских биотехнологий - Sputnik Беларусь
Медыкі атрымалі першыя заробкі за працу падчас пандэміі

Беларускі лідар сваім указам устанавіў надбаўкі работнікам дзяржустаноў сацабслугоўвання, якія працуюць з пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі і асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, якія не былі змешчаны ва ўстановы аховы здароўя.

"Дадзеная надбаўка устанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад катэгорыі работнікаў і ступені іх кантакту з інфіцыраванымі", - растлумачылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Так, пры выяўленні ў арганізацыях выпадкаў інфекцый і кантактаў з інфіцыраванымі або кантактамі першага ўзроўню, надбаўка ўрачам-спецыялістам складзе 1,5 тысячы рублёў, медработнікам з сярэдняй медадукацыяй - 1,3 тысячы рублёў, іншым работнікам - 900 рублёў.

Калі ў арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання няма выяўленых выпадкаў інфекцый ці кантактаў першага ўзроўню, надбаўкі будуць наступныя: для ўрачоў-спецыялістаў - 500 рублёў, сярэдняга медперсаналу - 400 рублёў, іншых работнікаў - 250 рублёў.

"Указам таксама прадугледжана, што працаўнікам сацыяльнага абслугоўвання пры працы вахтавым метадам выдзяляюцца памяшканні для пражывання ў арганізацыях, выплачваецца кампенсацыя ў адпаведнасці з заканадаўствам", - паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент ужо ўступіў у сілу, ён распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка 2020 года. Дзейнічаць указ будзе да прызнання яго страціўшым сілу.

Стужка навiн
0