МІНСК, 20 мая - Sputnik. У цяперашні час у Расіі ідзе распрацоўка 47 вакцын ад каронавіруса, паведаміла ў сераду віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Таццяна Голікава.
Гэтай праблемай займаюцца 14 платформаў.
"У цяперашні час у краіне вядзецца распрацоўка вакцын на 14 платформах у агульнай колькасці 47. Мы вельмі разлічваем, што нейкія з іх дадуць адчувальны вынік", - сказала Голікава ў ходзе пасяджэння Савета Федэрацыі.
Раней прадстаўнікі расійскага навуковага цэнтра "Вектар" заяўлялі, што разлічваюць зарэгістраваць вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні. Гендырэктар "Вектара" Рынат Максюкоў казаў, што ў чэрвені будуць завершаны даклінічныя даследаванні эфектыўнасці і бяспекі ўжо гатовай лекавай формы вакцыны. Яе аб'ём будзе дастатковы для для пераходу на клінічныя даследаванні сумарна на 300 добраахвотніках.
Голікава таксама распавяла, што ў цяперашні час у Расіі праводзяцца клінічныя выпрабаванні пяці прэпаратаў для лячэння каронавіруснай інфекцыі, яшчэ чатыры прэпараты знаходзяцца на дзяржаўнай рэгістрацыі. Іх плануецца выкарыстоўваць у лячэнні пацыентаў.
Чытайце таксама:
- Кітаю спатрэбіцца больш за год на стварэнне вакцыны ад COVID-19