Беларусы перавялі Міністэрству аховы здароўя больш за 5,7 мільёна рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларусы перавялі Міністэрству аховы здароўя больш за 5,7 мільёна рублёў
Беларусы перавялі Міністэрству аховы здароўя больш за 5,7 мільёна рублёў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большая частка сродкаў на сённяшні дзень ужо патрачана - у Міністэрстве аховы здароўя распавялі, на што пайшлі гэтыя грошы.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Больш за 5,7 мільёна рублёў перавялі беларусы на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, распавялі сёння ў прэс-службе ведамства.

Каранцін па COVID-19 знялі ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Навінках - Sputnik Беларусь
Каранцін па COVID-19 знялі ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Навінках

Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для тых, хто хоча дапамагчы медыкам у барацьбе з каронавірусам у канцы сакавіка.

Як распавялі ў ведамстве, у перыяд з 25 сакавіка па 20 мая на рахунак паступіла больш за 5,7 мільёнаа рублёў, а таксама крыху больш за 171 тысячу еўра.

Прывялі ў Міністэрстве аховы здароўя і прыклады штодзённага папаўнення: за 18 мая на рахунак паступіла 18855,37 рублёў ад фізічных і юрыдычных асоб, а 19 мая выключна ад фізічных асоб прыйшло каля 5,3 тысячы рублёў.

Еўра, якія паступілі на рахунак, Міністэрства аховы здароўя пакуль не марнавала, затое амаль усе рублі пайшлі ў справу.

Як распавялі ў ведамстве, 4,683 мільёна пераведзена УП "Белметдтехника". У якасці прыкладу прывялі закупку экспрэс-тэстаў, на якія выдаткавалі больш за мільён рублёў.

РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі перавялі 364 336 рублёў, РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій - 102 190 рублёў, а Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва - 350 тысяч рублёў.

Як раней паведамлялі ў Миндраве, сродкі, якія паступаюць, у асноўным накіроўваюцца на закупку сродкаў індывідуальнай абароны і расходнікі для правядзення тэсціравання.

Стужка навiн
0