19:00 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Колеры чырвона-зялёнай стужкі, якая намаляваная на беларускай гербе, прапануюць зрабіць больш яркімі.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні змяненні ў закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", у Авальнай зале яго прадставіў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі.

Асноўнай мэтай распрацоўкі праекта закона стала прававое замацаванне эталонных варыянтаў дзяржаўнага герба - шматколернага, двухколернага i манахромнага.

"Праектам закона прапаноўваецца, каб зорка ўверсе герба была плоскай, без граняў, з контурнай абводкай і нязначна нахіленымі бакамі прамянёў. Акрамя гэтага, прапануецца змяніць колер контуру Беларусі з зялёнага на залаты", - сказаў міністр, прадстаўляючы законапраект на зацвярджэнне дэпутатам.

"Таксама распрацоўшчыкі закона папрацавалі і над формай каласоў на гербе: яны будуць больш дэкаратыўнымі, а канюшына і лён сталі больш аб'ёмнымі, іх форма набліжаная да натуральных кветак", - адзначыў Сліжэўскі.

Таксама аўтары, якія працавалі над законапраектам, прапанавалі больш сакавітыя колеры для чырвона-зялёнай стужкі на гербе. Акрамя гэтага, у дадатку да законапраекта ёсць эталонны малюнак Дзяржаўнага сцяга. У дзеючым законе яго няма - эталонны малюнак захоўваецца ў Нацыянальным архіве.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы