Пуцін адмяніў прызыў у войска для выпускнікоў школ

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПуцін адмяніў прызыў у войска для выпускнікоў школ
Пуцін адмяніў прызыў у войска для выпускнікоў школ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2020 годзе планавалася выклікаць у ваенкаматы каля 15 тысяч былых школьнікаў, аднак ім дадуць магчымасьць здаць АДЭ і паступіць у ВНУ.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Тэрміны адзінага дзяржаўнага іспыту пераносяцца ў Расіі, а для выпускнікоў школ у гэтым годзе будзе адменены прызыў у Узброеныя сілы РФ, заявіў у чацвер прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.

Расійскі лідар 21 мая правёў нараду, на якім была разгледжана сітуацыя ў сістэме адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса.

Экзамен

У бягучым годзе АДЭ будзе абавязковым толькі для тых выпускнікоў, якія збіраюцца ў 2020-м паступаць у ВНУ. Прычым абітурыенты будуць здаваць толькі профільныя прадметы, астатнім ацэнкі (уключаючы па абавязковых - рускай і матэматыцы) выставяць на падставе гадавых.

"Улічваючы ўстойлівае зніжэнне пагрозы каронавіруса, лічу неабходным АДЭ правесці па ўсёй краіне, ён пачнецца 29 чэрвеня", - сказаў Пуцін.

Ён таксама адзначыў, што тыя абітурыенты, якія не змогуць прыйсці на экзамен у чэрвені, атрымаюць магчымасць здаць яго ў жніўні.

Па словах расійскага лідара, у 2020 годзе ВНУ павінны павялічыць колькасць бюджэтных месцаў на спецыяльнасцях па прыярытэтных напрамках эканомікі. Пуцін удакладніў, што ў гэтым годзе на дадатковыя месцы на бюджэце павінны прэтэндаваць не менш за 60% выпускнікоў школ.

Прызыў у войска

Пуцін таксама заявіў, што вайсковы прызыў для выпускнікоў школ у бягучым годзе будзе адменены.

"Мы таксама ўжо дамовіліся з Міністэрствам абароны адкласці прызыў на ваенную службу выпускнікоў школ гэтага года", - паведаміў ён.
Раней аб дадзенай меры падтрымкі моладзі распавёў кіраўнік Генштаба Узброеных сіл РФ Валерый Герасімаў. Ён заявіў, што ў 2020 годзе планавалася выклікаць у ваенкаматы каля 15 тысяч былых школьнікаў, аднак ім дадуць магчымасьць здаць АДЭ і паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Стужка навiн
0