22:37 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Аб прычынах смерці малодшага сына аднаго з самых вядомых беларускіх паэтаў пакуль нічога не вядома.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Міхаіл Міцкевіч, малодшы сын народнага паэта Якуба Коласа, памёр ва ўзросце 93 гадоў, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Уладзімір Някляеў.

"Не стала Міхаіла Канстанцінавіча Міцкевіча, сына Якуба Коласа ... Неверагодны быў чалавек. Такі беларус, якіх ужо няма", - напісаў ён.

Міхаіл Міцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1926 года. Больш за 50 гадоў ён працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук, меў званне доктара тэхнічных навук. Міцкевіч напісаў каля двух сотняў навуковых прац, быў літаратарам і складальнікам кнігі пра бацьку "Якуб Колас. У думках, у сэрцы, у песнях".

Тэги:
Смерць публічных людзей

Галоўныя тэмы