Колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі перавысіла 50 тысяч

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкПрабірка з тэстам на каронавірус
Прабірка з тэстам на каронавірус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад пачатку пандэміі ў краіне праведзена больш за 644 тысячы тэстаў, памерлі 282 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі складае 50 265 паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя.

Праца медыка - Sputnik Беларусь
Мінздароўя адмовілася даваць штомесячную статыстыку смяротнасці

Як распавялі ў ведамстве, да аўторка вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў 24 тысячы 506 чалавек, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19.

Ад пачатку пандэміі праведзена 644 тысячы 160 тэстаў, да 9 чэрвеня выяўлена 50 265 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, такім чынам у параўнанні з панядзелкам іх стала на 812 больш. Адзначым, што ўжо 11-ы дзень запар колькасць выяўленых за суткі новых выпадкаў не перавышае 900. На мінулым тыдні на працягу чатырох дзён колькасць выпісаных нават перавышала колькасць новых пацверджаных выпадкаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 282 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Чытайце таксама:

  • Беларусаў пусцяць за мяжу, але толькі з даведкай аб адсутнасці COVID-19
  • "Вы асабіста памрэце не ад гэтага": Мяснікоў аб каронавірусе, паніцы і прафілактыцы
  • Літва выдзеліць Беларусі сродкі на барацьбу з каронавірусам, але няшмат
Стужка навiн
0