19:48 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Парад Перамогі ў Маскве (25)
18 0 0

Адказу прэзідэнта Беларусі з нагоды яго ўдзелу ў парадзе ў Маскве чакаюць з дня на дзень.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Ужо дзесяць краін пацвердзілі ўдзел сваіх прадстаўнікоў у Парадзе Перамогі, паведаміў у сераду прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Так, пацверджанне атрымана ад Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Сербіі і Харватыі, таксама прыедуць лідэры Сербіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі.

Дзмітрый Пяскоў дадаў, што лідары шэрагу краін атрымалі запрашэнні, пацверджанні ад іх чакаюць у бліжэйшыя дні.

У прыватнасці, адказваючы на пытанне, ці даў адказ Лукашэнка на запрашэнне прыняць удзел у парадзе Перамогі ў Маскве, прэс-сакратар расійскага лідара сказаў: "Пакуль не. Але гэта ж тэхналагічнае... Вядзецца праца, мы чакаем гэта з дня на дзень".

Нагадаем, парад з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбудзецца ў Маскве 24 чэрвеня - яго перанеслі з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча, выкліканага распаўсюджваннем каронавіруса.

24 чэрвеня абрана ў якасці даты правядзення не выпадкова - менавіта ў гэты дзень адбыўся парад пераможцаў: "па Чырвонай плошчы прайшлі байцы, якія змагаліся пад Масквой і баранілі Ленінград, біліся пад Сталінградам, вызвалялі Еўропу, якія бралі штурмам Берлін", - нагадаў, абвяшчаючы дату правядзення парада, Уладзімір Пуцін.

Тэмы:
Парад Перамогі ў Маскве (25)
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Расія, Беларусь, Парад Перамогі

Галоўныя тэмы