Лекі для дыябетыкаў забіраюць з аптэк - у іх выяўлены канцэраген

© PixabayТаблеткі, архіўнае фота
Таблеткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі ацэньваюць патэнцыйную рызыку ўтрымання генатаксічных прымесяў у некаторых лекавых сродках.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Лекі для дыябетыкаў на аснове рэчыва медфармін забіраюць з аптэк Беларусі, адпаведнае рашэнне падпісала намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны ўрач Наталля Жукава.

Рашэнне аб канфіскацыі з абарачэння лекаў было прынята Міністэрствам аховы здароўя 10 чэрвеня.

Гаворка ідзе пра два прэпараты нямецкай вытворчасці - "Метфагама 850" і "Метфагама 1000", якія ўжываюць дыябетыкі.

У гэтых леках выяўленая прымешка N-нітразадзімеціламін (NDMA) - верагодны канцэраген.

Як паведамілі ў Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, прымешка была знойдзена ў гэтых прэпаратах вытворцам.

"Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, як і рэгулятарнымі органамі іншых краін свету, сумесна з вытворцамі субстанцый і гатовых лекавых сродкаў працягваецца актыўная праца, накіраваная на забеспячэнне прыняцця эфектыўных мер для прадухілення прысутнасці канцэрагенных прымешак у лекавых сродках", - гаворыцца ў абгрунтаванні цэнтра.

У абодвух канфіскаваных леках выкарыстоўваецца рэчыва медфармін. Зрэшты, аналагі прэпаратаў ёсць - таму пацыенты павінны абмеркаваць замену лекаў на прадукцыю іншых вытворцаў са сваімі урачамі.

Стужка навiн
0