У Мінздароўя заявілі аб зніжэнні захворвання на каронавірус у Беларусі

© Sputnik / Мария АмелинаЭкспрэс-тэст на антыцелы
Экспрэс-тэст на антыцелы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ёсць тэрыторыі, дзе захворванне практычна мінімальнае, аднак у некаторых рэгіёнах эпідпрацэс працягваецца, паведамілі ў профільным ведамстве.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Захворванне на каронавірус Беларусі зніжаецца, пра гэта намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю.

Некаторая расслабленасць насцярожвае: доктар Часноў аб COVID-19 - Sputnik Беларусь
Відэа
"Некаторая расслабленасць насцярожвае": доктар Часноў аб COVID-19

"Сёння колькасць захворванняў зніжаецца. І мы кажам пра тое, што прагнозы, якія былі зробленыя раней на чэрвень аб плаўным зніжэнні захворвання, здзяйсняюцца", - канстатавала Жукава.

Паводле яе слоў, ёсць тэрыторыі, дзе захворванне практычна мінімальнае, аднак у некаторых рэгіёнах эпідпрацэс працягваецца. У любым выпадку, Міністэрства аховы здароўя "бачыць станоўчую дынаміку".

Другая хваля каронавіруса ў Беларусі, па яе словах, не выключана.

"Ва ўсялякім выпадку сістэма аховы здароўя рыхтуецца да гэтага. І як будзе працякаць інфекцыя - мы будзем назіраць за краінамі, якія сёння знаходзяцца некалькі ў іншай стадыі (...) і дзе эпідпрацэс завяршыўся - будзем рабіць высновы і будаваць прагнозы", - рэзюмавала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 14 чэрвеня, колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у краіне дасягнула 53973. За мінулыя суткі колькасць заражаных узрасла на 732, яе зноў перавысіла колькасць тых, хто паправіўся - 992 чалавекі за суткі. Са шпіталяў на сёння выпісаныя ўжо 30 тысяч 103 пацыента, ахвярамі хваробы сталі 308 пацыентаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0