МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Клінічныя даследаванні вакцыны ад каронавіруса стартавалі ў двух клініках Масквы, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Расіі.
Міністэрства аховы здароўя Расіі напярэдадні выдала дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў двух формаў вакцыны супраць COVID-19. Вакцына была распрацавана ФГБУ НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Клінічнае даследаванне вакцыны ад каронавіруса пачалі 17 чэрвеня.
"Даследаванні дзвюх формаў вакцыны: вадкай і ліафілізаванай - будуць праводзіцца ў дзвюх медустановах ў Маскве. Вакцына ў форме раствора для нутрацягліцавга ўвядзення будзе праводзіцца ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі", - адзначылі ў расійскім Міністэрстве аховы здароўя.
Другая форма вакцыны мае форму парашка для падрыхтоўкі раствора для нутрацягліцавага ўвядзення, яе выпрабуюць у Сечанаўскім універсітэце.
Даследаванні будуць праведзены на дзвюх групах добраахвотнікаў па 38 чалавек кожная.
Адначасова шэраг краін Еўропы працягваюць раўналежную працу па стварэнні вакцыны ад каронавіруса, а таксама пошуку аптымальных лекавых прэпаратаў, якія могуць дапамагаць пацыентам з COVID-19.
Колькасць інфіцыраваных каронавірусам свеце, па дадзеных на сераду, перавышае 8,2 мільёна чалавек, больш за 440 тысяч чалавек памерлі.