16:22 02 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса прэзідэнт Беларусі заклікаў усіх не сядзець на канапе, а займацца спортам і распрацоўваць лёгкія.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Беларусы, якія займаюцца спортам, лягчэй пераносяць захворванне на каронавірус, заявіў у нядзелю ў Светлагорску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У нядзелю беларускі лідар прымаў удзел у адкрыцці рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск - Жлобін - Мінск і на адной з станцый пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

У першую чаргу ён пацікавіўся пра здароўе мясцовых жыхароў. Пасля таго як усе запэўнілі, што адчуваюць сябе добра, Лукашэнка заклікаў грамадзянаў ні ў якім разе не сядзець на канапе.

"Бяда, мне нават сорамна пра гэта казаць: хварэюць, калі людзі, то мы іх вучым у бальніцы дыхаць. Чаму вучым? Таму, што рухі мала: абленаваліся ўжо - гэта не тое, што раней. У Светлагорску яшчэ, можа, варушацца, а ў Мінску - праблема", - сказаў Лукашэнка ў эфіры АНТ.

Паводле яго слоў, усе праблемы ў беларусаў цяпер - ад недахопу фізічных нагрузак.

"Жывот адгадаваў, цукровы дыябет, і пайшло-паехала. Гэта ж запаленне лёгкіх і вірус гэты, калі цябе падхапіў. Мы ж бачым, што трэба, каб лёгкія былі развітыя, дыхаць. Хто спартыўны - той пераносіць (каронавірус - Sputnik) хутка" , - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі папярэдзіў усіх, хто сабраўся на сустрэчы: калі яны не будуць займацца, дыхаць - атрафуюцца лёгкія, і каронавірус атакуе.

Па стане на 21 чэрвеня ў Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравана 58,5 тысячы выпадкі каронавіруса. Паправіліся і выпісаныя ўжо 37666 пацыентаў, памерлі 346 чалавек.

Тэги:
каронавірус, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы